Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2022, 09:01

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Анголы Жаау Лаўрэнсу з паўторным назначэннем на пасаду кіраўніка дзяржавы

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Ангола Жаау Лаўрэнсу з перамогай Народнага руху за вызваленне Анголы на ўсеагульных выбарах і яго паўторным назначэннем на пасаду Прэзідэнта краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што вынікі галасавання ярка сведчаць аб высокім узроўні даверу нацыі да курсу развіцця Анголы.

"Спадзяюся, што адносіны дружбы і ўзаемапавагі, пакладзеныя ў аснову ўзаемадзеяння Беларусі і Анголы яшчэ ў мінулым стагоддзі, будуць садзейнічаць раскрыццю ўсяго патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва паміж Мінскам і Луандай у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай, гуманітарнай і іншых сферах", - гаворыцца ў віншаванні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі