Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 жніўня 2022, 09:15

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Андрэя Канчалоўскага з 85-годдзем

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста РСФСР Андрэя Канчалоўскага з 85-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"На працягу доўгіх гадоў вы аддана служыце мастацтву і любімай справе. Вам удалося стварыць мноства яркіх вобразаў і цэлую галерэю незабыўных кінематаграфічных твораў, - гаворыцца ў віншаванні. - Рэалізаваныя вамі праекты раскрываюць шырыню чалавечай душы, фарміруюць шчырыя пачуцці любові да Радзімы і павагі да бліжняга".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што актыўная жыццёвая пазіцыя і нястомная творчая праца Андрэя Канчалоўскага будуць і ў далейшым служыць узбагачэнню культур Беларусі і Расіі, аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў, дарыць радасць і добры настрой.

Прэзідэнт пажадаў народнаму артысту здароўя, бадзёрасці духу і новых творчых поспехаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі