Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 09:01

Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Міхаіла Турэцкага з 60-годдзем

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Міхаіла Турэцкага з 60-годдзем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Унікальны талент, высокае майстэрства і надзвычайная энергетыка далі магчымасць вам дабіцца поспеху і заваяваць сэрцы мільёнаў адданых паклоннікаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Міхаіл Турэцкі, развіваючы ў сваёй творчасці тэму захавання гістарычнай памяці, выхоўвае ў падрастаючага пакалення пачуццё гонару за бессмяротны подзвіг савецкага народа-пераможцы і павагу да яго вялікай духоўнай спадчыны.

"На беларускай зямлі, радзіме вашых продкаў, заўсёды з нецярпеннем чакаюць сустрэчы з любімым артыстам", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Турэцкаму добрага здароўя, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі