БДПУ. Фота з архіва
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка са 110-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"У айчыннай сістэме адукацыі БДПУ нязменна захоўвае статус вядучай ВНУ па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў, забяспечвае павышэнне інтэлектуальнага патэнцыялу грамадства - асновы поспеху краіны ў эканоміцы, культуры, навуцы і сацыяльнай сферы", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць таго, што, абапіраючыся на пераемнасць і традыцыі нацыянальнай школы, універсітэт рыхтуе сапраўдных прафесіяналаў, здольных весці за сабой, вучыць іх любіць сваю Айчыну.
"Упэўнены, ваш калектыў і надалей будзе прыкладам у навучанні і выхаванні моладзі, а ўклад універсітэта ва ўдасканаленне адукацыйнай сферы стане гарантам устойлівага развіцця і ўмацавання нашай дзяржавы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву і студэнтам БДПУ здароўя, шчасця, поспехаў у вучобе і працы на карысць роднай Беларусі.-0-