Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 ліпеня 2025, 10:12

Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Беларусі да паглыблення ўзаемадзеяння з Егіптам

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта падзея стала вяхой на шляху пабудовы моцнай і стабільнай дзяржавы.

"Сучасны Егіпет прадаўжае садзейнічаць яднанню краін Глабальнага Поўдня, з'яўляецца важным медыятарам у Блізкаўсходнім рэгіёне і ўплывовым лідарам на Афрыканскім кантыненце", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь ганарыцца выключным узроўнем адносін з Егіптам.

"Мінск гатовы да паглыблення ўзаемадзеяння з егіпецкімі партнёрамі ў развіцці прамысловай кааперацыі, а таксама ў сферах харчовай бяспекі, навукі і тэхналогій, водаачысткі, медыцыны і фармацэўтыкі. Зацікаўлены ў практычнай рэалізацыі ўсіх праектаў у інтарэсах як унутранага рынку Егіпта, так і трэціх краін. Разлічваю, што ў час асабістай сустрэчы ў Беларусі мы абмяркуем двухбаковы і міжнародны парадак дня, а таксама дадзім ацэнку рабоце нашых урадаў па актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - адзначыў у віншаванні беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў свайму егіпецкаму калегу здароўя і дасягнення новых вяршынь, а дружалюбнаму егіпецкаму народу - міру і працвітання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі