Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 снежня 2020, 14:51

Лукашэнка падзяліўся сваім пераднавагоднім жаданнем

31 снежня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы сёння з журналістамі і супрацоўнікамі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, падзяліўся з імі сваім пераднавагоднім жаданнем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Жаданне ў мяне адно: каб народ калі-небудзь сказаў дзякуй за тое, што мы зрабілі за гэты перыяд часу. А зрабілі ж нямала - вялікае бачыцца на адлегласці, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Нам пашанцавала, што менавіта мы з вамі пабудавалі першую суверэнную і незалежную дзяржаву".

На думку Прэзідэнта, цяпер некаму гэта падзея можа здавацца нязначнай, маўляў, што ў тым такога: пабудавалі і пабудавалі. "Пройдзе час - будзем гаварыць дзецям і ўнукам: "Глядзіце, мы гэта зрабілі". Інакш кажучы, мы планку паднялі даволі высока, таму вам давядзецца скокнуць", - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі