ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 28 лістапада 2021
Мінск +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 мая 2021, 14:59

Лукашэнка падпісаў закон па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Дакумент, які раней быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі, зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, што сведчыць аб яго падпісанні кіраўніком дзяржавы, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент уносіць змяненні ў законы, якія рэгулююць дзейнасць органаў унутраных спраў і шэрага іншых праваахоўных органаў і ваенізаваных арганізацый. У іх вызначаецца, што дзейнасць органаў унутраных спраў з'яўляецца галоснай у той меры, у якой гэта не супярэчыць патрабаванням крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, заканадаўства, што вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўства аб аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Таксама канкрэтызуюцца падставы для правядзення асабістага надгляду грамадзян, надгляду рэчаў, якія знаходзяцца пры іх, транспартных сродкаў. Напрыклад, становіцца магчымым правядзенне такога надгляду пры затрыманні.

Новым законам удакладняюцца ўмовы і межы прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі. Прадугледжваецца, што супрацоўнікі праваахоўных органаў не нясуць адказнасці за шкоду, прычыненую ў выніку іх прымянення, калі такое прымяненне ажыццяўлялася ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўчых актаў, якія рэгулююць дзейнасць гэтых органаў. Акрамя таго, органы ўнутраных спраў надзяляюцца правам прымяняць баявую і спецыяльную тэхніку пры спыненнi масавых беспарадкаў.

Супрацоўнікам органаў унутраных спраў прадастаўляецца права забараняць грамадзянам ажыццяўленне відэазапісу, кіна- і фотаздымкі для правядзення працэсуальных дзеянняў, забеспячэння грамадскага парадку, асабістай і грамадскай бяспекі; весці гука- і відэазапіс навакольнай абстаноўкі, у тым ліку грамадзян, пры выкананні службовых абавязкаў.

Асноўныя палажэнні закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі