Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 кастрычніка 2021, 10:15

Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам за падняцце Сцяга Перамогі і Дзяржсцяга Беларусі на вяршыню Эверэста

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 кастрычніка падпісаў указ нумар 416 аб узнагароджанні ордэнам і медалём Францыска Скарыны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

За высокія спартыўныя дасягненні, прафесіяналізм, значны ўклад у папулярызацыю беларускага спорту на міжнароднай арэне, падняцце Сцяга Перамогі і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь на вяршыню Эверэста ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны ганаровы консул Інданезіі ў Кыргызстане Эдуард Кубатаў, генеральны дырэктар ТАА "Прамысловая група "Векпрам", член Беларускай федэрацыі альпінізму Вадзім Фралоў і дырэктар ТАА "Вертыкаль" Георгій Шулепаў.

Медаля Францыска Скарыны ўдастоены дырэктар музея-запаведніка А.С.Пушкіна "Міхайлаўскае" Георгій Васілевіч і дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Кітая У Вэйшань за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё міжнародных культурных сувязей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі