12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня падпісаў указ нумар 357 "Аб павышэнні пенсій", паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 кастрычніка 2024 года ў сярэднім на 5 працэнтаў.
На выплату пенсій у кастрычніку бягучага года будзе накіравана прыкладна Br2 млрд, з якіх Br95 млн - дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем паводле ўказа.-0-