Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 мая 2021, 19:21

Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў Мінску шматфункцыянальнага комплексу "Паўночны Бераг"

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў указ нумар 186 "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў г.Мінску", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам устаноўлены ўмовы будаўніцтва ў паўночнай частцы горада на тэрыторыі ў межах МКАД - пр.Пераможцаў - вул.Арлоўскай - Цнянскага вадасховішча прыватнай кампаніяй "Рыверсайд Дэвэлапмэнт Холдынгз Лімітэд" (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Паўночны Бераг".

Згодна з указам у складзе комплексу будуць пабудаваны жылыя дамы з усёй неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай, сацыяльныя аб'екты і аб'екты грамадскага прызначэння агульнай плошчай большыя за 6 млн кв.м.

У першую чаргу плануецца пабудаваць будынкі Міжнароднага выставачнага цэнтра, Інстытута штучнага інтэлекту, Мінскага цэнтра міжнароднага гандлю.

Інвестыцыйны праект будзе рэалізаваны ў 2021-2040 гадах. Інвестар накіруе на гэтыя мэты сродкі ў суме большай за Br10 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі