ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 13 жніўня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 ліпеня 2020, 13:38

Лукашэнка назваў кропкі росту прамысловага сектара Віцебскай вобласці

Фота з архіва
Фота з архіва

15 ліпеня, Віцебск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з актывам Віцебскай вобласці назваў кропкі росту прамысловага сектара рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што вынікі работы прамысловага сектара вобласці па-ранейшаму знаходзяцца ў прамой залежнасці ад умоў атрымання расійскай нафты і рэалізацыі прадукцыі з яе, а таксама ад палітыкі ў галіне энергетыкі.

"Сёння відавочна: без новых кропак росту праблемы ў эканоміцы вобласці не вырашыць. У сувязі з гэтым перспектыўным бачыцца далейшае развіццё нафтахімічнай, лёгкай прамысловасці, вытворчасць кампазітных матэрыялаў. Станкабудаванне ў Віцебскай вобласці неабходна развіваць у цеснай кааперацыі з вялікімі рэспубліканскімі прадпрыемствамі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў краіне не будуць "педаліраваць" пашырэнне свабодных эканамічных зон, бо краіна ад прадпрыемстваў у СЭЗ атрымлівае менш падатковых паступленняў. "Той перыяд, калі нам трэба было кроў з носа стварыць працоўныя месцы, завяршыўся. Нам патрэбны працоўныя месцы, прадпрыемствы, якія будуць працаваць у нармальных умовах і вырабляць на аднолькавых правах з іншымі прадукцыю, гандляваць ёю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што на многіх прадпрыемствах у вобласці ў апошнія гады былі рэалізаваны праекты па мадэрнізацыі, развіцці вытворчасцей. Гэта не толькі нафтахімічны комплекс, але і, напрыклад, сур'ёзна абноўлены Аршанскі льнокамбінат. "Я не раз гаварыў: лёну ў Беларусі быць. Гэта наш нацыянальны здабытак, частка іміджу і культуры краіны, самы перспектыўны экспартны сегмент лёгкай прамысловасці. Экалагічна чысты, прыгожы матэрыял. І ён будзе заўсёды запатрабаваны, асабліва калі мы крыху паварушымся ў плане продажу, маркетынгу гэтай прадукцыі. Пакуль мы яшчэ недастаткова працуем у гэтым плане. Гэта не толькі прадаць, але прадаць за добрыя грошы", - адзначыў Прэзідэнт.

Прыкладам паспяховага супрацоўніцтва дзяржавы і прыватнага бізнесу Аляксандр Лукашэнка назваў холдынг "Марко", дзе дзякуючы праведзенай мадэрнізацыі вытворчых магутнасцей будзе выпускацца да 5 млн пар абутку.

"Своечасова сарыентаваўся і "Віцязь". Яны стварылі сучасную вытворчасць зараднай інфраструктуры для электрамабіляў. Але гэтага мала. Я ўважліва назіраю за развіццём гэтага прадпрыемства", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Акрамя таго, у Аршанскім раёне пачаўся паэтапны ўвод у эксплуатацыю аднаго з буйнейшых у краіне лагістычных цэнтраў, завершана рэалізацыя знакавых інвестыцыйных праектаў у сферы альтэрнатыўнай энергетыкі, уведзены ў эксплуатацыю самыя магутныя ў краіне Віцебская і Полацкая гідраэлектрастанцыі. Рэалізаваны і шэраг іншых праектаў, важных для эканомікі не толькі Віцебскай вобласці, але і краіны ў цэлым.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі