19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў канчатковы склад упаўнаважаных прадстаўнікоў кіраўніка дзяржавы ў абласцях і горадзе Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Сёння ў час селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі і пераадоленні наступстваў стыхіі было прынята рашэнне накіраваць упаўнаважаным прадстаўніком па Брэсцкай вобласці намесніка прэм'ер-міністра Юрыя Шулейку (раней ён узначальваў Брэсцкі аблвыканкам).
"Мы, па-мойму, Шулейку страцілі. Ён галавой адказвае за Брэсцкую вобласць. Што, там Наталля Уладзіміраўна (першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч. - Заўвага БЕЛТА) будзе за яго працаваць? Яна палітычна будзе адказваць за пэўныя працэсы. Але там павінен быць гаспадарнік. Таму нам трэба ў гэтай частцы дапрацаваць. А ёй работы хопіць па іншых напрамках", - сказаў на нарадзе Прэзідэнт.
У сваю чаргу кіраўніцтву Адміністрацыі Прэзідэнта даручана звярнуць увагу на работу памочнікаў Прэзідэнта і ўпаўнаважаных прадстаўнікоў у рэгіёнах. Кіраўнік дзяржавы выказаў крытыку ў тым ліку ў іх адрас у сувязі з недастаткова аператыўнай рэакцыяй на ўстараненне наступстваў стыхіі ў Беларусі. "Гэта пытанні да губернатараў у тым ліку. Я ўжо не гавару пра памочнікаў і ўпаўнаважаных. Упаўнаважаныя ў нас так - з Мінска кіравалі працэсамі. Ну гэта мы возьмем пад кантроль. Вось, Наталля Уладзіміраўна, вам гэтыя пытанні трэба ўзяць пад кантроль у Адміністрацыі Прэзідэнта разам з Крутым - як працуюць упаўнаважаныя, памочнікі. Яны чаго там сядзяць? Вы ведаеце гэту тэму", - падкрэсліў беларускі лідар.
Такім чынам, падагульняючы пералік упаўнаважаных прадстаўнікоў выглядае наступным чынам:
упаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці назначаны намеснік прэм'ер-міністра Юрый Шулейка і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы;
Віцебскай вобласці - старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка і міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ліневіч;
Гомельскай вобласці - кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў і намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак;
Гродзенскай вобласці - дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў;
Мінскай вобласці - намеснік старшыні Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Косінец і намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык;
Магілёўскай вобласці - кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц;
у Мінску - старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.-0-