Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 ліпеня 2025, 19:39

Лукашэнка: на змену Ялцінскаму міру прыйшла брусельска-вашынгтонская авантура

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ачагі напружанасці ў свеце распальваюцца непасрэдна з кабінетаў заходніх чыноўнікаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праз 80 гадоў пасля нашай Перамогі на змену Ялцінскаму міру прыйшла брусельска-вашынгтонская авантура. Ачагі напружанасці распальваюцца непасрэдна з кабінетаў заходніх чыноўнікаў. Гуляюць жыццямі людзей, як персанажамі камп'ютарнай гульні або галівудскага фільма, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Хочацца спытаць навошта? Калі ты штосьці праваліў тут, калі ты ўчыніў несусветнае... А паглядзіце, што адбываецца ў Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі. Не таму, што я нагнятаю абстаноўку. Там урады мяняюцца кожныя год-два. Гэта шмат аб чым сведчыць. Значыць, у сябе натварылі і не хвастом хочуць замесці свае злачынствы, а праз удары па мірным насельніцтве, як гэта здарылася ў безабароннай Газе або пры нанясенні ўдараў па Іране".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Германія, амаль як у пачатку мінулага стагоддзя, з маўклівага падтрымлівання заходніх партнёраў заяўляе аб стварэнні самай моцнай арміі Еўропы.

 "Не нагадвае гэта вам нічога? Што было сто гадоў таму. Некалі ў свеце абмяжоўвалі Германію. Да чаго гэта прывяло - да Другой сусветнай вайны. А што сёння? Сёння ўсё, тармазоў няма, толькі наперад, - канстатаваў кіраўнік дзяржавы. - Зноў прымервае на сябе ролю рэгіянальнага ваеннага лідара, размяшчаючы паблізу нашых граніц злучэнні сухапутных войскаў брыгаднага ўзроўню".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі