Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 снежня 2021, 13:37

Лукашэнка: мы з Пуціным часта гаворым пра Балканы, Сербію

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў ходзе сустрэч з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным яны часта абмяркоўваюць сітуацыю на Балканах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе, старшынёй групы дружбы з Беларуссю ў парламенце Сербіі Драгамірам Карычам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Павінен вам сказаць, што практычна на кожнай сустрэчы з Прэзідэнтам Пуціным мы часта гаворым пра Балканы. А на Балканах у нас хто - Сербія. Заўсёды пунктам апоры для славянства была на Балканах. Яна і сёння ёсць. Вельмі часта мы абмяркоўваем праблемы, якія ў вас існуюць, і настроены на вельмі добрае супрацоўніцтва", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што і Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч гэта ведае, тым больш што нядаўна сустракаўся з Прэзідэнтам Расіі. "Сваіх надзейных людзей ён з задавальненнем вітае. У нас вельмі часта пра яго, пра Сербію ідуць размовы", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі