Сцяг Аўторак, 18 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 студзеня 2025, 21:26

Лукашэнка: "Марафон адзінства" паказаў, што беларусы могуць ствараць на сусветным узроўні

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Марафон адзінства" стала сапраўдным гімнам суверэннай Беларусі і яе гісторыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 студзеня на фінальным канцэрце акцыі "Марафон адзінства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Марафон адзінства" стаў сапраўдным гімнам - гімнам суверэннай краіне і яе гісторыі. Гімнам усім дасягненням нашай незалежнасці, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Вы, хто стаіць на гэтай сцэне, і тыя, каго сёння тут няма, але мы іх бачылі ў гарадах нашай краіны, проста малайцы. Вялікі вам дзякуй!"

"І ведаеце, я не вялікі настаўнік, ацэншчык усіх гэтых вашых дзеянняў і гэтага дзейства, але крыху ў гэтым нешта разумею. Скажу шчыра: такога ў Беларусі за гады незалежнасці я яшчэ не бачыў. Вы ўсім паказалі, што мы можам ствараць на сусветным узроўні. Вы ўсім постсавецкім рэспублікам - што мяне радуе - паказалі, у якім напрамку трэба рухацца, развівацца. Можа, камусьці было крыху сумна ў нейкіх нумарах, але вы павінны разумець, што тут ад маленькай дзяўчынкі, хлапчука да пасівелых оперных артыстаў сышліся на гэтай сцэне. Гэта няпроста - усіх сабраць і арганізаваць. Але вы гэта зрабілі. Дзякуй!" - падзякаваў Прэзідэнт арганізатарам акцыі.

"Гэта сапраўды быў гімн народу, які разумее, якое гэта шчасце - жыць і працаваць на сваёй зямлі. І адчуваць, што ты не адзін. За намі - Беларусь. Любімая, родная. Наша Беларусь! За намі - мільёны аднадумцаў-патрыётаў. Тых, хто з упэўненасцю гаворыць: "Я ганаруся сваёй краінай! І добра ведаю, што ў яе дастойная будучыня, якую мы пабудуем разам!" Абавязкова пабудуем, іншага не дадзена. Пабудуем у міры і стваральнай працы!" - рэзюмаваў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі