Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Лукашэнка: кожны грамадзянін павінен быць упэўнены, што ён надзейна абаронены дзяржавай

Прэзідэнт 19.04.2019 | 16:41

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны грамадзянін павінен быць упэўнены, што ён надзейна абаронены дзяржавай. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кожны грамадзянін павінен быць упэўнены, што ён надзейна абаронены дзяржавай. Гэта задача ўсіх органаў улады", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У першую чаргу гэта мэта ставіцца перад праваахоўнымі і судовымі органамі ўлады. "Прымаючы рашэнні, вы павінны памятаць, што ў вашых руках лёсы людзей. І тут недапушчальныя абыякавасць, фармалізм, некампетэнтнасць. А тым больш - несправядлівасць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, станоўча ацэньваць гэту работу можна будзе толькі тады, калі ў людзей не будзе падставы звяртацца да Прэзідэнта ў пошуках справядлівасці. "На жаль, такія факты маюць месца, іх нямала. Вы ведаеце маё нецярпімае стаўленне да службовых асоб, якія ў сваёй рабоце не звяртаюць увагі на нормы маралі і закону. Такім у нашай сістэме дзяржаўных органаў месца быць не павінна", - акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым у Беларусі сфарміравана стабільная і прадказальная прававая база, заснаваная на справядлівых законах і правілах, традыцыях беларускай нарматворчасці. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, немалая заслуга ў гэтым цяперашняга і мінулых скліканняў парламента.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.