Сцяг Нядзеля, 3 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 сакавіка 2026, 14:13

Лукашэнка: кіраўнік Мінпрыроды Беларусі папаўся на хабары і знаходзіцца ў СІЗА

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачанні ў хабарніцтве. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб мерах па выключэнні неабгрунтаванага і нядобрасумленнага пасрэдніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы выказаўся на гэту тэму, прыводзячы прыклад таго, што асяроддзе неабгрунтаванага пасрэдніцтва ў канчатковым выніку таксама дае глебу і для ўзнікнення карупцыйных схем.

"Яго ўзялі з доказамі злачынства. Я вас папярэджваў, што мы ж там не хапаем на вуліцы абы-каго. Швед (старшыня Вярхоўнага Суда і былы генпракурор Беларусі Андрэй Швед. - Заўвага БЕЛТА), а цяпер Гара Дзмітрый Юр'евіч (цяперашні генеральны пракурор Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) гэта строга кантралююць. Калі трэба - даложаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Ніхто нікога проста так не бярэ. Вінаваты - ідзі і адказвай", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што ў праваахоўных органаў у Беларусі дастаткова магчымасцей для выяўлення такіх фактаў. "Возьмеце за "жабры" на хабары - усё, размова скончана. Так і адбылося", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў, што ўтаіць такія факты немагчыма, нават калі здаецца, што гэта атрымалася. "Не лезьце ў чужое, не чапайце! Карупцыя - гэта не проста ржа, як я раней гаварыў. Гэта - вайна. У аснове ляжыць гэта жудасная карупцыя", - заявіў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі