Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2021, 13:07

Лукашэнка - калійшчыкам: шануйце сваю зямлю, лепш за Беларусь у свеце няма

27 жніўня, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае шанаваць Беларусь і захаваць яе суверэнітэт. Аб гэтым ён заявіў сёння на ўрачыстай цырымоніі пуску Петрыкаўскага ГАК, дзе прысутнічалі і прадстаўнікі працоўнага калектыву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шануйце сваю зямлю. Лепшага краю, чым Беларусь, асабліва ў вас тут, на Палессі, у свеце няма. Я пабываў паўсюль. Няма лепшага краю, чым тут. Ну а мы будзем старацца ствараць для вас умовы для таго, каб вы маглі карміць сваіх дзяцей. Таму давайце створым гэту зямлю для сябе і сваіх дзяцей. І захаваем нашу суверэнную і незалежную Беларусь, - заклікаў беларускі лідар. - Ведайце, што як мая Беларусь, так гэта і ваша зямля. І нашым дзецям жыць тут. Цаніце гэта. Мы перажываем няпросты час. Не толькі мы. Многія краіны. Паўсюль вельмі шмат праблем".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусаў нідзе ў іншых дзяржавах не чакаюць, а таму трэба старацца будаваць сваё жыццё ў роднай краіне. "А калі хтосьці і чакае... Можа, на плантацыях, як часта ўкраінцы кажуць, у палякаў там ці ў немцаў карачыцца, збіраць клубніцы. Дык лепш у сябе вырошчваць гэта і ў свабодны ад работы час займацца карыснай працай", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы на прыкладзе Петрыкава расказаў, як можна не толькі знайсці дадатковую крыніцу прыбытку і стварыць працоўныя месцы, але і ўключыць у абарот закінутыя тэрыторыі, якія не выкарыстоўваюцца. "У Петрыкаве вызвалілі шмат пляцовак. Яны занядбаныя, але там добрая інфраструктура. Я губернатару кажу: ну невялікія грошы, вазьміце цяпліцы пастаўце, стварыце што-небудзь на электрычнасці. Электрычнасці хапае ў краіне. Я гатовы падключыцца і дапамагчы", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі