Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 верасня 2021, 10:11

Лукашэнка і Пуцін выказаліся аб адзінай валюце Саюзнай дзяржавы

10 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і Расіі пакуль рана пераходзіць да адзінай валюты. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 верасня журналістам па выніках перагавораў у Маскве з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне не ў тым, што Пуцін або Лукашэнка тармозяць гэтыя працэсы. Калі мы вывучалі гэту праблему, тады Цэнтральны банк Расіі і наш Нацыянальны банк у адзін голас папрасілі нас да гэтага пытання пакуль не падыходзіць. Яны заявілі, што ні яны, ні нашы краіны не гатовы да гэтага", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт не стаў выключаць, што ў будучым да гэтага пытання краіны могуць вярнуцца. "Пытанне не ў валюце. Пытанне заўсёды ў нас упіралася ў адзіны эмісійны цэнтр. Вось тут ёсць пэўныя праблемы", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Што краіны пакуль не гатовы пераходзіць да адзінай валюты, лічыць і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. "Вельмі важна якраз правядзенне адзінай макраэканамічнай палітыкі. Першыя крокі зроблены. Цэнтральны банк Расіі і Нацыянальны банк Беларусі павінны гарманізаваць грашова-крэдытную палітыку, дабіцца інтэграцыі плацежных сістэм, інфармацыйнай бяспекі ў фінансавай сферы", - адзначыў расійскі лідар.

Паступовае вырашэнне гэтых пытанняў, паводле яго слоў, закладзена ў саюзныя праграмы. "Нам трэба вельмі акуратна дзейнічаць, аналізаваць плюсы і мінусы, станоўчыя і адмоўныя прыклады нашых суседзяў", - рэзюмаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі