Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 верасня 2025, 18:23

Лукашэнка і Пуцін правялі сустрэчу ў Пекіне
 

(АБНОЎЛЕНА 20.46)

2 верасня, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу ў Пекіне, паведамляе БЕЛТА.

Сустрэча прайшла у дзяржаўнай рэзідэнцыі "Дзяаюйтай", якая размешчана ў заходняй частцы Пекіна і мае больш як 800-гадовую гісторыю. Яна была загарадным палацам для адпачынку і забаў кітайскіх імператараў. Першапачаткова там была пабудавана платформа для лоўлі рыбы (па-кітайску "дзяаюйтай"), і з таго часу за рэзідэнцыяй замацавалася назва "пляцоўка для імператарскай рыбалкі". Цяпер на тэрыторыі комплексу праводзяцца прыёмы, важныя мерапрыемствы міжнароднага маштабу, сустрэчы і перагаворы. Гэта месца таксама выкарыстоўваецца для размяшчэння высокіх замежных гасцей.

Абодва лідары гэтымі днямі знаходзяцца з візітам у Кітаі, дзе прынялі ўдзел у саміце ШАС, правялі шэраг двухбаковых сустрэч, а 3 верасня плануюць прысутнічаць на ваенным парадзе ў Пекіне. Уладзімір Пуцін 2 верасня ў Пекіне правёў перагаворы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Раней у Цяньцзіні, напярэдадні саміту ШАС, перагаворы з лідарам Кітая таксама адбыліся ў кіраўніка беларускай дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі