Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 студзеня 2022, 13:22

Лукашэнка даручыў падрыхтаваць план развіцця інфраструктуры ўздоўж МКАД-2

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы з дакладам старшыню Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына, даручыў падрыхтаваць план развіцця інфраструктуры ўздоўж МКАД-2, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамаўляліся ўздоўж другой кальцавой дарогі стварыць патрэбныя для нас рабочыя месцы: гэта і аўтамабільныя запраўкі, рэстараны, кафэ, бары, рамонтныя майстэрні - хто што захоча. Мы гэта павінны прапрацаваць і зацвердзіць адзін раз план, паколькі там адвядзенне зямель патрэбна, а гэта справа прэзідэнцкая. Таму патрэбны план. Я зацвярджаю адзін раз, і вы там займаецеся, каб не было валакіты і людзі не хадзілі за кожным дазволам", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым такі план павінен быць складзены "без празмернасцей і па-гаспадарску", падкрэсліў Прэзідэнт. "Зямельных рэсурсаў лішніх у нас у Беларусі няма, - адзначыў ён. - Гэта значыць, без валакіты мы павінны ўнутры, вакол другой кальцавой дарогі ствараць рабочыя месцы для мінчан і таго мясцовага насельніцтва, якое будзе там працаваць. Гэта і дзяржаўная, і прыватная ўласнасць - не важна. Хто захоча і што яны прапануюць. І павінны быць ужо прапановы. Я гатовы ў гэтым напрамку дзейнічаць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі