Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 сакавіка 2020, 12:52

Лукашэнка даручыў дапамагчы расіянам вярнуцца з Польшчы на радзіму

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, даручыў дапамагчы расіянам, якія затрымаліся ў Польшчы, вярнуцца на радзіму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што краіны ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса закрылі свае граніцы, спрабуючы ўберагчыся ад увозу інфекцыі. На думку Прэзідэнта, такія рашэнні ані не пазбаўляюць ад праблемы і штучна ствараюць сітуацыю, калі чалавек не можа трапіць дамоў.

"Вазьміце расіян, якія сёння ў Польшчы: яны не могуць выехаць у Расію. Калі ля нашых граніц сабралася пэўная колькасць расіян, Ігар Пятровіч, вам персанальнае даручэнне: прыцягвайце каго хочаце, але трэба вывезці расіян з Польшчы і дапамагчы ім дабрацца на радзіму", - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергяенкі.

"Гэта нядобра, што нашы браты там сядзяць, зразумела, у якой сітуацыі. Трэба ім дапамагчы, як бы ў нас ні складваліся адносіны з расійскімі ўладамі. Людзі ні ў чым не вінаватыя", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён даручыў прыцягнуць да вырашэння гэтага пытання Міністэрства замежных спраў і праваахоўныя структуры. "Няхай дапамогуць расіянам пакінуць Польшчу. Вывезіце іх на радзіму, калі расіяне (улады. - Заўвага БЕЛТА) не могуць там разабрацца", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі