Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 студзеня 2022, 21:25

Лукашэнка даручыў арганізаваць сустрэчу з прадпрымальнікамі

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, адказваючы на пытанні ў час звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, даручыў кіраўніцтву Адміністрацыі Прэзідэнта арганізаваць яго сустрэчу з прадпрымальнікамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля выступлення кіраўніка дзяржавы да яго звярнуўся старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савета Саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" Андрэй Капыток. Ён адзначыў, што кардынальныя пераўтварэнні ў прадпрымальніцкім асяроддзі магчымы толькі пры асабістым удзеле Прэзідэнта ў гэтым пытанні. Апошняя сустрэча кіраўніка дзяржавы з бізнесменамі адбылася ў 2017 годзе, нагадаў Андрэй Капыток і пацікавіўся, ці можна зноў арганізаваць такое мерапрыемства.

"Добра, дамовіліся. Кіраўнік Адміністрацыі яе заплануе. Давайце пасля рэферэндуму недзе. Таму што цяпер занятасць каласальная, і мы проста не знойдзем месца для таго, каб вывучыць праблему, каб я ў яе ўнік і мы правялі такую рабочую нараду. А проста фармальна не хочацца яе рабіць. Мы абавязкова сустрэнемся ў першым паўгоддзі", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі