11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі з нацыянальным святам - 45-й гадавінай перамогі Ісламскай рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За мінулы перыяд іранскі народ зацвердзіў права рухацца пасамастойна выбраным шляху развіцця", - гаворыцца ў віншаванні.
Беларусь і Іран, грунтуючыся на прынцыпах павагі і ўзаемаразумення, планамерна пашыраюць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, зладжана працуюць на шматбаковых форумах, адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Мы падтрымліваем паўнапраўны ўдзел вашай краіны ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС. Разлічваю, што кантакты паміж Мінскам і Тэгеранам на гэтых міжнародных пляцоўках таксама дапамогуць нашым намаганням па ўстанаўленні стратэгічнага партнёрства", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт выказаў удзячнасць за гасціннасць, з якой беларуская дэлегацыя была прынята на іранскай зямлі ў сакавіку 2023 года: "Упэўнены, усе дасягнутыя ў час візіту дамоўленасці будуць эфектыўна рэалізаваны. Карыстаюся выпадкам, каб аднавіць Вам запрашэнне наведаць Беларусь у зручны час для абмеркавання новых перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эбрахіму Раісі выдатнага здароўя і шчасця, а іранскаму народу - міру, дабрабыту і поспехаў у пабудове моцнай дзяржавы.-0-