Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2019, 12:45

Лукашэнка: Беларусь і Узбекістан імкнуцца да рознабаковага развіцця дыялогу

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Узбекістана ёсць узаемнае імкненне да рознабаковага развіцця дыялогу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь і Узбекістан заўсёды звязвала нешта большае, чым проста дружалюбныя адносіны. Гэта сімпатыя, заснаваная на ўласцівых нашым народам працавітасці, любові да зямлі, імкненні да міру і стварэння, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У нас насычаны парадак дня, шмат спадарожных мерапрыемстваў, звязаных з цяперашнім візітам: першы ў гісторыі Форум рэгіёнаў па прапанове Прэзідэнта Узбекістана, Дні ўзбекскай культуры, нацыянальная выстаўка вашай краіны. Такая разнапланавая праграма з'яўляецца яркім пацвярджэннем узаемнага імкнення да рознабаковага развіцця дыялогу".

Прэзідэнт падкрэсліў, што пашырэнне прамых эканамічных і гуманітарных кантактаў паміж абласцямі, прадпрыемствамі, грамадзянамі забяспечыць якаснае ўмацаванне міждзяржаўных сувязей. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што па выніках яго мінулагодняга візіту ў Ташкент была зацверджана дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі. У гэты дакумент увайшло больш за 150 мерапрыемстваў, якія закранаюць сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, будаўніцтва, транспарту, адукацыі. Паводле яго слоў, падпісаныя тады ў час візіту пагадненні (усяго 19 дакументаў) уступілі ў сілу і выконваюцца.

"Упэўнены, сённяшняя сустрэча надасць дадатковы імпульс двухбаковым адносінам, напоўніць іх новым практычным зместам", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі