ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 сакавіка 2021, 13:37

Лукашэнка: Беларусь і Казахстан за апошнія гады вельмі шмат дасягнулі ў развіцці адносін

У час сустрэчы
У час сустрэчы

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан за апошнія гады вельмі шмат дасягнулі ў развіцці адносін. Яшчэ большы штуршок двухбаковаму ўзаемадзеянню можа надаць візіт у Беларусь Прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі шмат мы дасягнулі за апошнія гады і ў плане інтэграцыі, асабліва па лініі ЕАЭС, і ў плане двухбаковых адносін, і ў гандлі, і ў кааперацыі, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вядома, хацелася б, каб гэта была больш глыбокая кааперацыя, каб аб'ёмы нам пашыраць. Мы гатовы да таго, каб больш загружаць вытворчасць, ствараць зборачныя вытворчасці, загружаць тыя, якія ёсць. Словам, урадам ёсць над чым працаваць".

"Было б нядрэнна, калі б візіт Прэзідэнта Казахстана ў Беларусь, адкладзены з-за пандэміі, адбыўся. Гэта было б добрым штуршком да далейшага развіцця адносін", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да пасла, Прэзідэнт выказаў надзею, што Аскар Бейсенбаеў будзе моцнай апорай для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. "Вельмі спадзяюся, што вы доўга-доўга будзеце працаваць на ніве беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва, - прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. - Вельмі разлічваю, што мы з вамі яшчэ нямала зробім на карысць двух нашых народаў".

У сваю чаргу Аскар Бейсенбаеў перадаў кіраўніку беларускай дзяржавы прывітанні і найлепшыя, дружалюбныя пажаданні ад першага Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева і дзеючага Прэзідэнта Касым-Жамарта Такаева.

"Казахстан і Беларусь з'яўляюцца дружалюбнымі краінамі, якія падтрымліваюць адна адну на любой арэне, у тым ліку і міжнароднай. Хацеў бы выказаць вам вялікую ўдзячнасць. 2020 год быў няпросты, год барацьбы з пандэміяй, калі ўсе краіны самаізаляваліся, а з боку Беларусі мы бачылі вялікую сяброўскую дапамогу, - сказаў пасол. Асаблівыя словы ўдзячнасці ён адрасаваў кампаніі "Белавія" за захаванне авіязносін у пачатковы перыяд пандэміі, што дапамагло арганізаваць вяртанне на радзіму многіх грамадзян Казахстана.

Па аб'ёме беларускага экспарту Казахстан уваходзіць у дзясятку асноўных гандлёвых партнёраў краіны. Па выніках 2020 года тавараабарот Беларусі і Казахстана склаў $847,9 млн (92,2 працэнта да ўзроўню 2019-га), у тым ліку беларускі экспарт - $747,1 млн (97,6 працэнта), імпарт - $100,8 млн (65,1 працэнта). Сярод асноўных пазіцый экспарту ў Казахстан - трактары, мяса-малочная прадукцыя, цукар, камбайны, мэбля, лекавыя сродкі. З Казахстана завозіліся каменны вугаль, нафтапрадукты, баваўнянае валакно, рэйкі, неапрацаваны цынк, ферасплавы, металапрадукцыя.

Тавараправодная сетка беларускіх прадпрыемстваў у Казахстане ўключае больш за 40 суб'ектаў, створаных з удзелам беларускага капіталу, а таксама звыш 170 суб'ектаў дылерскай сеткі. Функцыянуюць сем сумесных зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі і абсталявання, у тым ліку МТЗ, МАЗ, "Гомсельмаш" і "Бабруйскаграмаш".

Цяпер бакі рыхтуюць міжурадавы план мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2021-2022 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі