Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2016, 10:22

Лукашэнка азнаёміцца з развіццём транспартнай інфраструктуры Беларусі, рэалізацыяй праектаў у Гомельскай вобласці

17 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зробіць сёння рабочую паездку ў Гомельскую вобласць, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Плануецца, што ў Гомелі кіраўнік дзяржавы наведае чыгуначны вакзал. Тут яму даложаць аб выкананні даручэнняў па развіцці транспартнай інфраструктуры Беларусі, уключаючы аўтамабільныя дарогі і чыгункі. Размова, у прыватнасці, пойдзе аб адкрыцці руху на ўчастку аўтадарогі М5 Бабруйск - Жлобін і датэрміновым увядзенні ў эксплуатацыю аўтамабільнай дарогі Мінск - Гомель, а таксама аб электрыфікацыі чыгуначнага ўчастка Асіповічы - Гомель і завяршэнні электрыфікацыі чыгункі Мінск - Гомель.

Плануецца, што Прэзідэнт азнаёміцца з новым рухомым саставам на электрычнай цязе вытворчасці кампаніі "Штадлер" і электравозам серыі БКГ-2 вытворчасці КНР. Чакаецца, што ў час наведвання адбудзецца цырымонія адкрыцця рэгулярнага руху паяздоў на электрацязе. На мерапрыемства запрошаны работнікі і ветэраны БЧ, студэнты і навучэнцы транспартных навучальных устаноў Гомеля.

Затым Аляксандр Лукашэнка наведае будаўнічую пляцоўку аб'екта "Рэканструкцыя дзіцячай абласной клінічнай бальніцы". Прэзідэнту даложаць аб ходзе будаўнічых работ, дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі і рэгіёне, сацыяльна-эканамічным развіцці Гомельскай вобласці і абласнога цэнтра.

Праграмай рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы запланавана таксама наведванне кандытарскай фабрыкі "Спартак". Тут размова пойдзе аб развіцці як гэтага прадпрыемства, яго рэканструкцыі і мадэрнізацыі, так і кандытарскай галіны краіны ў цэлым. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з тэхналагічным працэсамі вытворчасці новых відаў кандытарскіх вырабаў на мадэрнізаваным абсталяванні, выстаўкай узораў вырабляемай прадукцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі