Сцяг Субота, 21 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2023, 09:01

Лукашэнка: армія Беларусі застаецца сапраўды народнай

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння краіна славіць подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, доблесць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў, патрыятызм і самаадданасць ваеннаслужачых сучаснай беларускай арміі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - За гады незалежнасці намі былі створаны баяздольныя, высокамабільныя, аснашчаныя найноўшымі ўзорамі тэхнікі Узброеныя Сілы, якія гатовы эфектыўна процістаяць любым выклікам і пагрозам. Наша армія была і застаецца сапраўды народнай, адной з апор дзяржаўнасці, гарантам незалежнасці і бяспекі, сапраўднай школай мужнасці для моладзі".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што людзі ў пагонах і ў далейшым будуць цвёрда стаяць на варце міру, абараняючы наш родны дом - Рэспубліку Беларусь.

"Выказваю шчырую ўдзячнасць усім, хто прысвяціў жыццё вялікай справе служэння Айчыне, а таксама тым, хто, аддаўшы свой воінскі абавязак, штодзённай стваральнай працай робіць мацнейшай і багацейшай нашу любімую радзіму. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у нялёгкай ратнай працы на карысць краіны і народа!" - гаворыцца ў віншаванні.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Беларусі

Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

Паважаныя ветэраны, дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 105-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Сёння краіна славіць подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, доблесць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў, патрыятызм і самаадданасць ваеннаслужачых сучаснай беларускай арміі.

За гады незалежнасці намі былі створаны баяздольныя, высокамабільныя, аснашчаныя найноўшымі ўзорамі тэхнікі Узброеныя Сілы, якія гатовы эфектыўна процістаяць любым выклікам і пагрозам. Наша армія была і застаецца сапраўды народнай, адной з апор дзяржаўнасці, гарантам незалежнасці і бяспекі, сапраўднай школай мужнасці для моладзі.

Упэўнены, што людзі ў пагонах і ў далейшым будуць цвёрда стаяць на варце міру, абараняючы наш родны дом - Рэспубліку Беларусь.

Выказваю шчырую ўдзячнасць усім, хто прысвяціў жыццё вялікай справе служэння Айчыне, а таксама тым, хто, аддаўшы свой воінскі абавязак, штодзённай стваральнай працай робіць мацнейшай і багацейшай нашу любімую радзіму.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у нялёгкай ратнай працы на карысць краіны і народа!

Аляксандр Лукашэнка.

23 лютага 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі