Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лютага 2020, 09:11

Лукашэнка адзначае зацікаўленасць у пашырэнні ўсебаковага супрацоўніцтва з Кувейтам

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Эміра Дзяржавы Кувейт шэйха Сабаха аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха, Наследнага прынца шэйха Навафа аль-Ахмеда аль-Джабера аль-Сабаха і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў зацікаўленасць у пашырэнні ўсебаковага супрацоўніцтва. "Упэўнены, што існуе значны патэнцыял для развіцця беларуска-кувейцкіх адносін, які сумеснымі намаганнямі мы можам рэалізаваць дзеля працвітання абедзвюх дзяржаў, умацавання бяспекі і далейшага прагрэсу", - гаворыцца ў віншаванні Эміру Дзяржавы Кувейт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі