Сцяг Чацвер, 30 красавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 студзеня 2026, 19:36

Лукашэнка адобрыў пагадненне аб стварэнні ў ЕАЭС сэрвісу для пошуку аб'ектаў прамысловай уласнасці

Фота з архіва
Фота з архіва
5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў указ нумар 3, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб сэрвісе, што дазваляе ажыццяўляць пошук інфармацыі аб аб'ектах прамысловай уласнасці, якія ахоўваюцца ў дзяржавах - членах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Міжнародны дагавор вызначае парадак стварэння ў ЕАЭС сэрвісу для пошуку інфармацыі аб аб'ектах прамысловай уласнасці (таварных знаках, знаках абслугоўвання, геаграфічных пазначэннях і найменнях месцаў паходжання тавараў). Гэта сістэма будзе функцыянаваць на афіцыйным партале ЕАЭС з бясплатным агульным доступам.

Рэалізацыя дакумента будзе садзейнічаць павышэнню абароны правоў на аб'екты прамысловай уласнасці.

На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны ўрад Беларусі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі