Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 жніўня 2022, 12:57

Лукашэнка абмеркаваў з Сянько новыя магчымасці ў супрацоўніцтве з Кітаем

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня правёў рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі Юрыем Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы прапрацавалі дастаткова, не проста каб уражанне ў вас нейкае склалася аб гэтай імперыі, але і вы бачыце нейкія дадатковыя нашы магчымасці ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, асаблівую ўвагу трэба звярнуць на гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і крэдытна-фінансавы складнік. "Тут трэба паглядзець з улікам моманту, дзе нам яшчэ паднапружыцца і папрацаваць сур'ёзна для таго, каб асабліва ў гэты момант не страціць тэмпы. Таму што дынаміка была добрая - і гандлю, і інвестыцыйная. Зразумела, ва ўмовах санкцый і Кітай можа асцерагацца, апасацца нейкіх крокаў: людзі вельмі акуратныя, асцярожныя. Тым не менш гэта наша шчасце, што мы выбудавалі добрыя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Кітай традыцыйна ўваходзіць у тройку гандлёвых партнёраў Беларусі. Па выніках 2021 года іх знешнегандлёвы абарот дасягнуў рэкордных $5,9 млрд. За студзень-май тавараабарот Беларусі і Кітая склаў практычна $2 млрд. Беларусь пастаўляе ў КНР калійныя ўгнаенні, харчовую і сельскагаспадарчую прадукцыю, лесаматэрыялы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі