Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка аб выкладанні ў ВНУ: трэба бліжэй да жыцця рыхтаваць студэнтаў

Прэзідэнт 16.05.2019 | 14:32

16 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўстановы вышэйшай адукацыі краіны на больш практыка-арыентаваную падрыхтоўку спецыялістаў, а таксама з акцэнтам на асаблівасці развіцця той ці іншай сферы ў Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, узгадняючы назначэнне новых рэктараў у БДЭУ і Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас усюды недахопаў у ВНУ хапае. Трэба бліжэй да жыцця рыхтаваць студэнтаў. А самае галоўнае, каб яны пасля заканчэння вучобы прыходзілі туды, куды трэба - для чаго яны атрымлівалі гэту адукацыю. А не ехалі незразумела куды і не прасіліся ўсе працаваць дзесьці там сакратарамі, рэферэнтамі і саветнікамі пасля студэнцкай лаўкі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падрабязна спыніўся на развіцці названых ВНУ і даў канкрэтныя даручэнні па ўдасканаленні іх работы. Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу Віталя Веліканава, які ўзначаліць Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, што гэта не проста ВНУ, а фактычна асобны горад: "Я калі першы раз туды прыехаў, наогул быў уражаны. Я не думаў, што ў Беларусі ёсць такія месцы".

У апошнія гады была праведзена значная работа па абнаўленні і добраўпарадкаванні тэрыторыі сельгасакадэміі, і трэба будзе ўсё гэта падтрымліваць у належным парадку, даў наказ Прэзідэнт.

У час размовы высветлілася, што ВНУ пакуль яшчэ не вярнулі вучэбную гаспадарку, як гэта абмяркоўвалася раней. Пачуўшы гэта, Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца ў сітуацыі і вырашыць пытанне ў першым паўгоддзі бягучага года. "Я так думаў, што вучгас ужо вярнулі. Але згадзіцеся, што ён патрэбны", - заўважыў беларускі лідар.

"Абавязкова патрэбны. У першую чаргу гэта практычная падрыхтоўка студэнтаў. Гэта сваё. І там жа і выкладчыкі, і вучоныя, ёсць база, дзе працаваць", - пацвердзіў Віталь Веліканаў.

"У першым паўгоддзі бягучага года пытанне павінна быць закрыта. Калі там ёсць нейкія новыя супраць гэтага матывы, дык вы далажыце. Але я не бачу, якія могуць быць матывы супраць. Як навучаць студэнтаў на зямлі, на жывёлагадоўчых комплексах, калі гэтага няма свайго... І я ўпэўнены, што гэта гаспадарка горшай не будзе ў яго", - распарадзіўся кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца БДЭУ, нягледзячы на тое, што новы рэктар Вячаслаў Шуцілін прыходзіць з пасады першага прарэктара, Аляксандр Лукашэнка разлічвае на новы струмень у развіцці ВНУ: "Важна, каб у вас было што-небудзь сваё, і вы маглі ў гэтым універсітэце рэалізаваць абавязкова. Усё нібыта нядрэнна, але вы збоку павінны былі бачыць і недахопы гэтага ўніверсітэта".

Прэзідэнт расказаў, што ў свой час пры наведванні ВНУ звярнуў увагу, што студэнты ў бібліятэцы вывучалі замежную эканамічную літаратуру. "І пасылаючы туды Шымава (ранейшы рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў. - Заўвага БЕЛТА), я яму сказаў: калісьці ты меў дачыненне да выпрацоўкі эканамічнай стратэгіі Беларусі, і нам студэнтаў трэба рыхтаваць для нашай эканомікі, а не так, як нам хтосьці там рэкамендуе", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, часта атрымлівалася так, што студэнтаў рыхтавалі ў адным напрамку, а калі яны ўжо ў якасці спецыялістаў прыходзілі на прадпрыемства, акуналіся ў нюансы айчыннай эканомікі, іх даводзілася на месцы перавучваць. "Таму яму была пастаўлена задача вярнуць адукацыю для нашай эканомікі. Спадзяюся, што вы гэта зрабілі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

"Я вельмі спадзяюся, што вы недахопы бачылі і зробіце ўсё для таго, каб узняць на больш высокую ступень развіццё гэтага ўніверсітэта. І асабліва якасць выкладання. Для гэтага ва ўніверсітэце ёсць усе магчымасці", - дадаў Прэзідэнт.

Разам з тым ён звярнуў увагу і на неабходнасць выкарыстання вопыту папярэдняга рэктара Уладзіміра Шымава: "У яго вялікі вопыт работы ў сектары эканомікі, ва ўрадзе. Такіх спецыялістаў няшмат. Але вы павінны ад яго ўзяць тое, што вам трэба, і больш шырока паглядзець на развіццё гэтага ўніверсітэта. Вельмі спадзяюся, што так і будзе".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на некаторыя асаблівасці студэнцкага асяроддзя. "Не забывайце, студэнты заўсёды ў нас ужо не тое што парахавая бочка, - нам проста пашанцавала, што ў нас студэнты ў ВНУ не такія, як недзе. Прыстойныя, добрыя людзі. Але, тым не менш, гэта свабодалюбівыя, свавольныя людзі. Таму з імі трэба працаваць. І дзве палітычныя кампаніі - яны проста як лакмусавая паперка пакажуць, як вы там спрацуеце. А без вас нікуды".

"У сельгасакадэміі, напэўна, я дакладна пабуду. Ва ўніверсітэце, можа, у наступным годзе. Поспехаў вам!"- рэзюмаваў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.