Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Лукашэнка аб увядзенні ахоўнікаў у школах: самыя галоўныя ахоўнікі - настаўнікі

Прэзідэнт 12.04.2019 | 15:17

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ІТ-супольнасці пракаменціраваў прапанову Міністэрства адукацыі аб увядзенні ва ўстановах адукацыі штату ахоўнікаў і пасады намесніка дырэктара па бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы была ўзнята тэма школьнай адукацыі. Удзельнікі падзяліліся меркаваннем, як павінна будавацца сістэма і чаго цяпер не хапае ў вучэбным працэсе. Прэзідэнт адзначыў, што гэта тэма няпростая і дзяржава цяпер актыўна ёю займаецца. Акрамя стратэгічных пытанняў, ён закрануў і штодзённыя праблемы.

"Сёння чытаю ў нейкім СМІ (я разбіраўся з урадам): міністр адукацыі нейкае распараджэнне выдаў, што настаўнік павінен прыходзіць у школу не раней як за 30 хвілін да пачатку ўрокаў і выходзіць не пазней як за 30 хвілін пасля заканчэння ўрокаў, увесці намесніка дырэктара па бяспецы і шмат ахоўнікаў у школе. Паўстае пытанне, хто самыя галоўныя ахоўнікі ў школе? Настаўнікі. Так было ў нас заўсёды", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што кіраўніцтва школы і педагогі павінны займацца ў тым ліку гэтымі пытаннямі. Аднак некаторыя настаўнікі, на думку Прэзідэнта, нават не выходзяць са сваіх кабінетаў у калідор. "Акрамя адукацыі, яшчэ і выхоўваць трэба. Выхаванне і адукацыя - адзіныя працэсы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"А міністр жа наогул яму (настаўніку. - Заўвага БЕЛТА) гаворыць: не раней як за 30 хвілін прыходзь і не пазней выходзь. Гэта дзікасць страшэння. Раней настаўнікаў стараліся ў школе затрымаць, каб больш з дзецьмі пабылі: спортам пазаймаліся, усе настаўнікі - практычна класныя кіраўнікі... Гэтым трэба займацца. А тут такія ўказанні", - заўважыў беларускі лідар.

Як паведамлялася, раней начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык заявіў, што ў Беларусі прапрацоўваецца магчымасць увядзення ва ўстановах адукацыі штату ахоўнікаў і пасады намесніка дырэктара па бяспецы. "Дадаткова з Мінфінам, Мінпрацы і сацабароны прапрацоўваюцца пытанні аб увядзенні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі штатнай колькасці ахоўнікаў (дадаткова да вартаўнікоў), а таксама пасады намесніка дырэктара па бяспецы. Гэта пытанне можа быць вырашана ўжо да новага навучальнага года", - сказаў прадстаўнік Мінадукацыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.