Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 14:27

Лукашэнка аб Украіне: краіна знаходзіцца пад знешнім кіраваннем

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна знаходзіцца пад знешнім кіраваннем. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, розныя ініцыятывы, у тым ліку з яго боку, па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне пастаянна тарпедаваліся ўладамі гэтай краіны. "Паўстае пытанне: чаму? Таму што яны не кіравалі тады, а тым больш цяпер сваёй краінай. Краіна знаходзіцца пад знешнім кіраваннем, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але не я туды ўлез сам. Па волі кіраўніка Украіны і Прэзідэнта Расіі я быў у гэта ўцягнуты. Як чалавек не старонні. Тое, што адбываецца цяпер ва Украіне... Я ўжо тады разумеў, што нам будзе горача ў Мінску".

Прэзідэнт Беларусі таксама адказаў на пытанне, на чыім баку ён будзе ў выпадку агрэсіі з боку Украіны ў адносінах да Расіі.

"Я ніколі ў гэтай сітуацыі і пры такой палітыцы не буду на баку Украіны. Я буду з тымі, хто хоча выратаваць Украіну і не ператварыць яе ў ачаг агрэсіі: а - супраць брацкай Расіі, б - супраць яшчэ больш брацкай Беларусі. Таму я ніколі не буду на баку таго нацыяналістычнага запалу, які сёння адбываецца ва Украіне", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён запэўніў, што будзе рабіць усё для таго, каб "Украіна стала нашай". "Яна наша Украіна. Там народ наш. Гэта не эмоцыі. Гэта мае цвёрдыя перакананні", - сказаў Прэзідэнт.

"Таму, калі Расія апынецца перад агрэсіяй з боку Украіны, мы ў цеснай звязцы юрыдычна, эканамічна, палітычна будзем з Расіяй. Юрыдычна - гэта галоўнае", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі