Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 чэрвеня 2021, 11:27

"Гэта і ёсць сапраўдная дэмакратыя" - арабскі інвестар лічыць, што ў Беларусі многае зроблена для людзей

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выканаўчы дырэктар кампаніі Emaar Properties Мухамед аль-Абар сёння на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам цёпла выказаўся пра Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Госць адзначыў: "Вельмі цікава, калі гуляеш па вуліцах Мінска, адчуваць гарачы прыём простых людзей".

"Але не адчуваеце, што вы ў гасцях у дыктатара?" - жартам заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым Мухамед аль-Абар працытаваў выказванне Нельсана Мандэлы, калі таго папрасілі растлумачыць, што такое дэмакратыя: "Ён сказаў: калі мае дзеці ў бяспецы, калі яны атрымліваюць добрую адукацыю і аптымістычныя ў адносінах да сваёй будучыні, ёсць добрая ахова здароўя, добрая інфраструктура - вось гэта і ёсць сапраўдная дэмакратыя".

"Усё ў нас у гэтым плане не ідэальна, але сёе-тое мы зрабілі", - сказаў у адказ кіраўнік дзяржавы.

"З майго пункту гледжання, у вас больш, чым названа", - падкрэсліў Мухамед аль-Абар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі