Фота з архіва
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 294, накіраваны на стварэнне дадатковых умоў для развіцця гандлю на тэрыторыі сельскай мясцовасці васьмі раёнаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У гэты спіс трапілі Браслаўскі, Вілейскі, Гарадоцкі, Дубровенскі, Касцюковіцкі, Талачынскі, Хоцімскі і Шаркаўшчынскі раёны. Указ дае магчымасць пашыраць гандлёвыя плошчы суб'ектам гандлю, доля ў аб'ёме рознічнага тавараабароту якіх у межах названых раёнаў перасягае 20 працэнтаў.
Раней указам нумар 297 "Аб правядзенні эксперымента" ад 26 ліпеня 2018 года аналагічнае абмежаванне было знята на тэрыторыі Аршанскага раёна, што аказала пазітыўны ўплыў на гандлёвае абслугоўванне насельніцтва.
Адначасова цяперашнім указам замацоўваецца магчымасць павелічэння гандлёвай плошчы толькі пасля заключэння з адпаведным райвыканкамам дагавора аб арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва і абавязковае ўзгадненне з райвыканкамамі маршрутаў руху аўтамагазінаў, якія ажыццяўляюць гандаль у сельскай мясцовасці.
Таксама ўказам ускладаецца персанальная адказнасць на кіраўнікоў органаў улады за нездавальняючае гандлёвае абслугоўванне насельніцтва, на кіраўнікоў юрыдычных асоб - за неналежную арганізацыю рознічнага гандлю.
Выданне ўказа будзе садзейнічаць павышэнню сацыяльнай адказнасці суб'ектаў гандлю ў сельскай мясцовасці, а таксама паляпшэнню якасці гандлёвага абслугоўвання насельніцтва на такіх тэрыторыях.-0-