Сцяг Пятніца, 27 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2025, 19:25

Экспарт навукаёмістай прадукцыі на Br9 млрд. Зацверджана дзяржпраграма інавацыйнага развіцця да 2030 года

Фота з архіва
Фота з архіва
22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2026-2030 гады. Адпаведны ўказ нумар 448 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дзяржаўная праграма сфарміравана з улікам прапаноў вучоных і экспертаў па ўдасканаленні навуковай сферы, а таксама вынікаў яе выканання ў 2021-2025 гадах, якія далі магчымасць паспяхова рэалізаваць больш як 50 інавацыйных праектаў, стварыць навукаёмістую і высокатэхналагічную прадукцыю на суму Br17,4 млрд, з якіх Br6,1 млрд - пастаўкі на экспарт.

У новай пяцігодцы ў рамках праграмы арганізацыі ўсіх форм уласнасці будуць выконваць інавацыйныя праекты па стварэнні новых вытворчасцей, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2026-2030 гады. Гэта дасць магчымасць паспяхова развіваць уласны навукова-тэхналагічны патэнцыял, нарошчваць выпуск інавацыйнай прадукцыі, створанай з выкарыстаннем перадавых айчынных тэхналогій, замяшчаць крытычны імпарт і ўмацоўваць тэхналагічны суверэнітэт краіны.

У выніку выканання праграмы да 2030 года плануецца, што ўдзельная вага інавацыйна актыўных арганізацый павялічыцца да 45 працэнтаў, аб'ём экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі дасягне Br9 млрд, з іх рэзідэнтамі тэхнапаркаў - не менш як Br2 млрд.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі