Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дзяржава будзе кампенсаваць інвалідам і шматдзетным сем'ям 50 працэнтаў мытных пошлін пры ўвозе легкавога аўто

Прэзідэнт 10.04.2019 | 19:31
Фота з архіва
Фота з архіва

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава будзе кампенсаваць інвалідам і шматдзетным сем'ям 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў пры ўвозе легкавога аўтамабіля. Гэта прадугледжана ўказам нумар 140 "Аб кампенсаванні мытных пошлін, падаткаў", які падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца кампенсаванне з рэспубліканскага бюджэту 50 працэнтаў мытных пошлін, падаткаў, што выплачваюцца пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі аднаго легкавога аўтамабіля на працягу года, асобам, якія маюць інваліднасць I або II групы, а таксама шматдзетным сем'ям.

Гэта мера накіравана на аказанне сацыяльнай дзяржаўнай падтрымкі названым катэгорыям грамадзян, сярод якіх ёсць значная колькасць малазабяспечаных.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.