Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 чэрвеня 2020, 09:10

ДТСААФ прадстаўлена права ўдзельнічаць у лётнай падрыхтоўцы грамадзян

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня падпісаў указ нумар 186, якім карэкціруюцца ўказы, што датычацца дзейнасці ДТСААФ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Папраўкі ўносяцца ва ўказы нумар 336 ад 30 ліпеня 2003 года "Пытанні Беларускага абароннага спартыўна-тэхнічнага таварыства" і нумар 481 ад 3 лістапада 2003 года "Аб зацвярджэнні Статута рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь".

Дакументам, у прыватнасці, пашыраны спектр падрыхтоўкі спецыялістаў розных прафесій. ДТСААФ прадастаўлена права ўдзельнічаць у лётнай падрыхтоўцы грамадзян, у тым ліку слухачоў і курсантаў устаноў адукацыі, а таксама падрыхтоўцы аператараў і інжынерна-тэхнічнага персаналу беспілотных лятальных апаратаў.

Указам удакладняюцца задачы ДТСААФ, да ліку якіх аднесена патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.

Акрамя таго, нарматыўна замацоўваецца ўстаноўлены парадак выбрання старшыні цэнтральнага савета ДТСААФ па прапанове Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, узгодненай з Прэзідэнтам.

Прыняцце ўказа дасць магчымасць узмацніць ролю ДТСААФ у патрыятычным выхаванні моладзі, павялічыць колькасць грамадзян, якія навучаюцца прафесіям рабочых і служачых, аператараў і інжынерна-тэхнічнага персаналу беспілотных лятальных апаратаў, актывізаваць развіццё тэхнічных, авіяцыйных і ваенна-прыкладных відаў спорту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі