Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь з Босніяй і Герцагавінай могуць дасягнуць значна большага ў развіцці адносін - Лукашэнка

Прэзідэнт 20.06.2019 | 18:02
У час сустрэчы
У час сустрэчы

20 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь з Босніяй і Герцагавінай могуць дасягнуць значна большага ў развіцці адносін. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са Старшынёй Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што рады вітаць у Мінску Міларада Додзіка, з якім сустракаўся 19 гадоў таму. "Вельмі шкада, што мы сустракаемся рэдка, але добра, што нарэшце сустрэліся і якраз у патрэбны момант", - заўважыў Прэзідэнт.

"Мы вельмі ўважліва сочым за развіццём вашай краіны. Вы ведаеце маё меркаванне аб былой Югаславіі, аб той сітуацыі, якая складвалася ў яе былых рэспубліках. У нас былі нядрэнныя адносіны з Югаславіяй. У нас нядрэнныя адносіны складваюцца з Сербіяй. У нас ёсць адносіны з Босніяй і Герцагавінай, але гэта недастаткова. Мы можам значна больш. І ў сувязі з гэтым ваш візіт вельмі важны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт лічыць, што спорт - гэта добрая нагода для сустрэчы. Ён звярнуў увагу на паспяховае развіццё спорту на пост'югаслаўскай прасторы. "Мы вучымся ў вас па розных відах спорту. Многія спартсмены выступаюць у нас у Беларусі, трэнеры прыязджаюць перадаваць свой вопыт. І спорт заўсёды быў прадвеснікам міру і нагода добрая, каб вам пабываць у Беларусі", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Міларад Додзік адзначыў, што цэніць намаганні беларускага лідара зрабіць краіну стабільнай і працвітаючай.

Старшыня Прэзідыума Босніі і Герцагавіны падзяліўся сваімі ўражаннямі ад візіту ў Мінск. Паводле яго слоў, сталіца Беларусі - прыгожы і чысты горад. Асаблівую ўвагу Міларад Додзік звярнуў на ўпэўненае развіццё краіны.

Ён таксама пажадаў беларускай камандзе поспехаў на маючых адбыцца спартыўных спаборніцтвах.

На сустрэчы з журналістамі Старшыня Прэзідыума Босніі і Герцагавіны расказаў, што на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам размова ішла аб развіцці двухбаковага супрацоўніцтва, аб кантактах у сферах новых тэхналогій і трактарабудавання. У цэнтры ўвагі былі і палітычныя пытанні. "Узаемным было меркаванне, што самае галоўнае - гэта стабільнасць", - падкрэсліў Міларад Додзік.

Ён падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за запрашэнне наведаць цырымонію адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

Каманда Босніі і Герцагавіны ўдзельнічае ў II Еўрапейскіх гульнях. У яе складзе 16 спартсменаў і 13 трэнераў. Баснійскія атлеты выступяць у такіх відах спорту, як веславанне на каноэ, бокс, дзюдо, тэніс, кулявая і стэндавая стральба, веласіпедны спорт.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Партрэт кандыдата ў дэпутаты Усяго арганізаваны 5831 участак для галасавання, з якіх 46 за межамі краіны. Агульная колькасць выбаршчыкаў - 6 880 605 чалавек, з якіх за мяжой 3 682 чалавекі.