Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 мая 2020, 13:51

Анлайн-саміт ЕАЭС вырашылі правесці не ў адпаведнасці з пратаколам

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па прапанове Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 19 мая было праведзена ў нестандартным фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выступіўшы на адкрыцці пасяджэння, Аляксандр Лукашэнка закрануў рэгламент мерапрыемства. Традыцыйна саміты ЕАЭС праводзяцца ў два этапы: спачатку кіраўнікі дзяржаў абмяркоўваюць пытанні ў вузкім складзе, потым да іх далучаюцца члены дэлегацый і сустрэча прадаўжаецца ўжо ў пашыраным фармаце. "Паколькі форма нашай размовы адпаведная, ёсць прапановы. Першая - правесці нашу нараду традыцыйна: вузкі склад, пашыраны, паміж імі нейкая паўза. Усё, як было. Або мы можам аб'яднаць вузкі і пашыраны склады - тым больш сакрэтаў няма - і правесці адзінае пасяджэнне, нікога не выстаўляючы за дзверы з дэлегацый", - прапанаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін падтрымаў ідэю беларускага калегі. "Вы ў нас сёння старшыня, таму я пагаджуся з вашай прапановай", - сказаў ён.

Лідары Казахстана і Кыргызстана таксама былі не супраць. Але Касым-Жамарт Такаеў звярнуў увагу, што ў кожнага Прэзідэнта пры гэтым павінна быць магчымасць выступіць па ўсіх пытаннях. "Абсалютна з вамі згодны. Прэзідэнт мае права выступаць па ўсіх пытаннях і колькі захоча разоў. Мы ніколі не абмяжоўвалі, гэта наша традыцыя", - адказаў Аляксандр Лукашэнка.

Падтрымаў прапанову беларускага боку і прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. Пасля таго як агульнае рашэнне было прынята, да трансляцыі далучыўся Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон. Першапачаткова ён як прадстаўнік дзяржавы - наглядальніка ў ЕАЭС павінен быў прыняць удзел толькі ў пашыранай частцы саміту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі