10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лютага разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Іванца міністрам адукацыі.
Да гэтага часу Андрэй Іванец працаваў галоўным вучоным сакратаром Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
"Думаю, што вы чалавек вучоны, зусім малады, членкар (член-карэспандэнт НАН Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), доктар навук, адукаваны чалавек. Хімік. Гэта таксама вельмі добра. Я хімікаў, біёлагаў, фізікаў вельмі паважаю. Яны менш былі схільныя да "карозіі" гэтай, чым гуманітарыі. Хоць я і сам гуманітарый, але і ў свой час навукамі займаўся. Таму вельмі спадзяюся, што вы спадабаецеся", - сказаў кіраўнік дзяржавы аб асабістых якасцях Андрэя Іванца.
"Толькі наперад. Хто хоча працаваць - уставайце, разам будзем працаваць, не хочаш - ідзі", - даваў наказ Аляксандр Лукашэнка новаму міністру.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што для работы на пасадзе міністра параўнальная маладосць не перашкода: "Гавораць: малады-малады... Я амаль у такім узросце стаў Прэзідэнтам. Што значыць малады? Час цяпер такі - спрасавана, бегаць трэба. І вось гэты сплаў - вопыту і маладых людзей, - ім жа заўтра краіну прымаць, кіраваць краінай і адказваць за ўсе гэтыя працэсы. Таму да 40 гадоў нармальна - міністр".
Разам з тым міністэрства гэта няпростае, заўважыў кіраўнік дзяржавы. "Але вельмі веру ў вашу гэту перакананасць, ідэалагічную загартоўку. Вы не будзеце віляць. Гэта добра", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-