Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2021, 19:33

Андрэй Гаеў назначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Андрэй Гаеў назначаны дырэктарам Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных. Адпаведны ўказ падпісаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Андрэй Гаеў узначаліць нядаўна створаны Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных, які надзелены статусам упаўнаважанага органа па абароне правоў суб'ектаў персанальных даных. У прыватнасці, цэнтр надзелены правам правяраць выкананне заканадаўства аб персанальных даных, выносіць пісьмовыя патрабаванні (прадпісанні) аб устараненні выяўленых парушэнняў, патрабаваць спынення апрацоўкі персанальных даных, калі іншымі спосабамі немагчыма забяспечыць абарону правоў суб'ектаў персанальных даных.

Як паведамлялася, неабходнасць стварэння Нацыянальнага цэнтра па абароне персанальных даных абмяркоўвалася на нарадзе ў Прэзідэнта 22 кастрычніка. Тады кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў маі быў прыняты закон, накіраваны на забеспячэнне і абарону правоў грамадзян пры апрацоўцы іх персанальных даных. "Як лічаць урад і Аператыўна-аналітычны цэнтр, для практычнай рэалізацыі закона і належнага кантролю ў названай сферы неабходна стварыць асобную структуру", - адзначыў Прэзідэнт. Ён падкрэсліў, што пытанні абароны персанальных даных важныя для ўсяго грамадства і праблемы ў гэтай сферы неабходна вырашаць. "Людзей гэта непакоіць", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі