Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 студзеня 2022, 18:28

Абнародаваны фатаграфіі Лукашэнкі ў прэзідэнцкім мерчы

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Telegram-канал "Пул Першага" абнародаваў фатаграфіі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў прэзідэнцкім мерчы. Кіраўнік дзяржавы сфатаграфаваны за работай з дакументамі ў белай талстоўцы з надпісам "Раздевайся и работай", паведамляе БЕЛТА.

На талстоўцы яшчэ адна вядомая цытата кіраўніка дзяржавы: "Никакой чрезвычайщины".

Цікава, што разам з Аляксандрам Лукашэнкам і яго шпіц Умка. Ён дрэмле побач на стале.

Аўтары рэсурсу суправадзілі публікацыю тлумачэннем: "Першы рыхтуецца да мерапрыемства". Як паведамлялася БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы 11 студзеня ўручае прэміі "За духоўнае адраджэнне", а таксама спецыяльныя прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, "Беларускi спартыўны Алiмп".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі