Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 сакавіка 2021, 10:47

Жук: парламенцкая рэспубліка - найменш эфектыўны механізм кіравання краінай у эпоху перамен

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая рэспубліка - гэта найменш эфектыўны механізм кіравання краінай у эпоху перамен. Такое меркаванне выказаў дырэктар - галоўны рэдактар выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук у праграме "Клуб рэдактараў" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Парламенцкая форма праўлення - гэта якраз той механізм, які найменш эфектыўны ў эпоху змяненняў і перамен, таму што прыняць рашэнне немагчыма", - звярнуў увагу Дзмітрый Жук.

У якасці прыкладаў у час праграмы прывялі як краіны Захаду, так і постсавецкія дзяржавы. Так, у Арменіі да гэтага часу не сціхаюць беспарадкі, прадаўжаецца падзел улады. "Паглядзіце, як у Італіі фарміруецца ўрад і колькі іх змянілася. Калі б там усё было інакш, напэўна было б больш дынамічнае і ўстойлівае развіццё. Але Італія багатая краіна, са старажытнымі дэмакратычнымі і эканамічнымі традыцыямі. Нам, постсавецкім рэспублікам, гэта будзе смерць", - падкрэсліў кіраўнік медыяхолдынга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі