Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 чэрвеня 2021, 14:45

Законапраект аб змяненні Канстытуцыі гатовы да разгляду ў першым чытанні - Семяняка

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект аб змяненні Канстытуцыі гатовы да разгляду ў першым чытанні на вясенняй сесіі, паведаміў сёння журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Згодна з працэдурай законапраект падрыхтаваны і прайшоў узгадненне ў пастаянных камісіях. Мы атрымалі заключэнне ад экспертных органаў, унесены невялікія тэхнічныя праўкі і, уласна кажучы, ён гатовы да абмеркавання", - сказаў Валянцін Семяняка.

Паводле яго слоў, у першым чытанні законапраект будзе разгледжаны ўжо ў чэрвені. У другім чытанні яго плануецца разгледзець на асенняй сесіі парламента.

Сёння праходзіць пасяджэнне спецыяльнай камісіі па падрыхтоўцы праекта закона аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. "У склад камісіі ўваходзяць старшыні пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў. На сённяшняе пасяджэнне запрошаны таксама дэпутаты. Гэта пашыранае пасяджэнне, дзе мы разгледзім усе працэдурныя пытанні і прымем адпаведнае рашэнне", - адзначыў парламентарый.

У законапраекце, унесеным у Палату прадстаўнікоў Прэзідэнтам, прадугледжваецца, што выбары дэпутатаў праводзяцца ў адзіны дзень галасавання. Мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання будуць ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да пачатку паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выбраных у адзіны дзень галасавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі