Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 чэрвеня 2020, 16:36

Вярхоўная рада ратыфікавала пагадненне паміж Украінай і Беларуссю аб рэадмісіі

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вярхоўная рада Украіны прыняла законапраект аб ратыфікацыі дагавора паміж Украінай і Беларуссю аб рэадмісіі. Адпаведнае рашэнне падтрымаў 271 народны дэпутат Украіны, паведамляе УНН.

У тлумачальнай запісцы адзначаецца: з прыняццем праекта закона будзе ратыфікаваны дагавор, што істотна спросціць кампетэнтным органам Украіны работу па процідзеянні нелегальнай міграцыі, паколькі створыць дадатковыя прававыя працэдуры для вяртання грамадзян Беларусі ў краіну паходжання, а таксама грамадзян трэціх краін, якія незаконна прыбылі ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, назад у гэту краіну. Такім чынам, гэта дасць магчымасць зменшыць колькасць правапарушэнняў, якія ажыццяўляюцца замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі