Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 студзеня 2022, 14:06

Вальфовіч: кантынгент АДКБ вернецца ў пункты пастаяннай дыслакацыі адразу пасля завяршэння аперацыі ў Казахстане

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантынгент Калектыўных міратворчых сіл АДКБ вернецца з Казахстана ў пункты пастаяннай дыслакацыі на тэрыторыі сваіх краін адразу пасля завяршэння контртэрарыстычнай аперацыі, для якой яны накіроўваліся. Аб гэтым заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, каменціруючы вынікі пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, лідары краін АДКБ абмяркоўвалі сёння ў ліку пытанняў і тэрміны вяртання кантынгенту Калектыўных міратворчых сіл АДКБ. "Кантынгент, у адпаведнасці з мандатам АДКБ аб правядзенні міратворчай аперацыі, уведзены на непрацяглы час - да завяршэння і стабілізацыі ў краіне", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Паводле яго звестак, абстаноўка ў Казахстане паступова стабілізуецца, канфлікт блізіцца да завяршэння. "Поўнач і паўночны захад ужо ўзяты пад кантроль адпаведных дзяржаўных органаў, як і практычна 90 працэнтаў населеных пунктаў, гарадоў і рэгіёнаў. Яшчэ ёсць нестабільнасць у Алматы і Алмацінскай вобласці, дзе праходзіць контртэрарыстычная аперацыя. Пасля яе завяршэння кантынгенты (і сёння аб гэтым было сказана кіраўніцтвам краін) будуць неадкладна вернуты ў пункты пастаяннай дыслакацыі на тэрыторыі сваіх краін. Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі, што ніводны міратворац не застанецца пасля гэтага на тэрыторыі Казахстана", - падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі