
Фота МЗС
27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Се Сяаюнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
"Субяседнікі абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Кітая ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях па актуальных пытаннях глабальнага парадку дня. Яны адзначылі падабенства падыходаў у іх вырашэнні, а таксама дамовіліся аб далейшай каардынацыі сумесных намаганняў", - адзначылі ў МЗС.-0-