Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 жніўня 2020, 09:16

У першы дзень датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў склала 4,98 працэнта

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У першы дзень датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 4,98 працэнта. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 4,23 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці, уключаных у спісы, у Віцебскай - 5 працэнтаў. У Гомельскай вобласці яўка склала - 7,55 працэнта, у Гродзенскай - 3,39 працэнта.

У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання прыйшлі 4,69 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 4,66 працэнта, у Мінску - 4,77 працэнта.

Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.

Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і прадоўжыцца па 8 жніўня ўключна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі